ПАГРАНІЧЧА – вёска ў Каменскім сель­савеце. У 1833 г. засценак у складзе маёнтка Ганцавічы ў Барысаўскім павеце Мінскай губерні. У 1846 г. засценак, 1 двор, 11 жыхароў, уласнасць губернскага сакратара Івана Лапіцкага. У 1885 г. хутар у Зембінскай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1897 г. засценак, 5 двароў, 36 жыхароў. У 1909 г. 5 двароў, 39 жыхароў, у 1917 г. у засценку 6 двароў, 43 жыхары, на хутары 1 двор, 17 жыхароў. З 20.8.1924 г. пасёлак у Ганцавіцкім сельсавеце Зембінскага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, з 22.9.1927 г. Плешчаніцкага раёна, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 15 двароў, 78 жыхароў. У 1941 г. 19 двароў, 38 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну ў чэрвені 1943 г. гітлераўцы знішчылі вёску (19 двароў), загу­білі 13 жыхароў. З 25.12.1962 г. у Лагойскім раёне. У 1969 г. 18 двароў, 82 жыхары. На 1.1.2003 г. 14 двароў, 22 жыхары. Вёска ў складзе калгаса «Кастрычніцкі» (цэнтр в. Камена).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 454