ПАСАДЗЕЦ – вёска ў Зарэчанскім сельсавеце. У канцы 19 ст. вёска ў Крайскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. Побач, на возеры Якубоўшчына, размяшчаўся фальварак памешчыка Ясінскага. У 1898 г. пачала дзейнічаць царкоўнапрыходская школа. У 1903 г. адкрыта аднакласнае народнае вучылішча. У 1905 г. 72 жыхары, да вёскі адносілася 85 дзесяцін зямлі, у фальварку 4 жыхары, 48 дзесяцін зямлі. З 20.8.1924 г. вёска ў Запольскім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 35 двароў, 167 жыхароў. У 1941 г. 33 двары, 158 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну акупанты спалілі 17 двароў, загубілі 29 жыхароў, 27 вяскоўцаў вывезлі ў Германію, 1 жыхар загінуў на фронце, 2 вяскоўцы ў партызанскай барацьбе. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 37 двароў, 146 жыхароў. На 1.1.2003 г. 66 двароў, 193 жыхары. У вёсцы размешчана центральная сядзіба калгаса імя Ф. Энгельса, клуб, бібліятэка, базавая школа, аддзяленне сувязі, камбінат бытавога абслугоўвання, магазін.

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. – С. 456

 

Змітрок Бядуля пра Пасадзец (урыўкі з  аповесці "У дрымучых лясах")

 

Пра вёску Пасадзец у газэце “Наша Ніва”