КАНЮХІ – вёска ў Зарэчанскім сельса­веце. У канцы 19 ст. фальварак у Плешчаніцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1909 г. 6 двароў, 34 жыхары, у 1917 г. 8 двароў, 67 жыхароў. З 20.8.1924 г. вёска ў Зарэчанскім сельсавеце Плешчаніцкага раё­на Барысаўскай, з 9.6.1927 г. – Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. – Мінскай вобласці. У 1926 г. 12 гаспадарак, 62 жыхары. У 1941 г. 10 двароў, 39 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну акупанты спалілі 9 двароў, 2 жыхароў вывезлі ў Германію, 3 вяскоўцы загінулі на фрон­це. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 19 двароў, 38 жыхароў. На 1.1.2003 г. 1 двор, 2 жыхары. Вёска ў складзе калгаса «1 Мая» (цэнтр в. Зарэчча).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 435