КАРБАНОЎШЧЫНА вёска ў Акцябрскім сельсавеце. У 2-й палавіне 19 ст. вёска, казённая уласнасць у Плешчаніцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1905 г. 6 гаспадарак былых казённых сялян, якія валодалі 113,7 дзесяціны зямлі, уваходзілі ў Зарэчанскую сельскую грамаду. У 1908 г. 10 двароў, 97 жыхароў, у 1917 г. 13 двароў, 79 жыхароў. З 20.8.1924 г. у Зарэчанскім сель­савеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 13 двароў, 84 жыхары, на хутары 1 двор, 8 жыхароў. У 1941 г. 23 двары, 84 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы загубілі 6 жыхароў, 10 вяскоўцаў загінулі на фрон­це, 1 у партызанскай барацьбе. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 25 двароў, 86 жыхароў. На 1.1.2003 г. 5 двароў, 6 жыхароў. Вёска ў складзе калгасе «Спадарожнік» (цэнтр в. Акцябр).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 435