КРУТАЯ ГАРА – вёска ў Акалоўскім сельсавеце. На пачатку 20 ст. вёска ў Прусавіцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1909 г. 16 двароў, 121 жыхар, у 1917 г. 3 двары, 150 жыхароў. З 20.8.1924 г. вёска ў Прусавіцкім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 24 двары, 131 жыхар. У вёсцы створа­ны калгас «Асветнік». У 1941 г. 16 двароў, 74 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы загубілі 2 жыхароў, 14 жыхароў вывезлі ў Германію, 3 загінулі на фронце. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 11 двароў, 34 жыхары. З 30.1.1976 г. веска ў Акалоўскім сельсавеце. На 1.1.2003 г. 5 двароў, 7 жыхароў. Вёска ў складзе калгаса «Іскра» (цэнтр в. Мятлічыцы).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 440

 

 

“Липовая” красота