ЛАВОША – вёска ў Каменскім сельсаве­це. У 2-й палавіне 19 ст. засценак Лавоша ў Плешчаніцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1897 г. ў засценку 1 двор, 10 жыхароў. Побач з ім знаходзіўся засценак Сухая Лавоша, 2 двары, 18 жыхароў. З 20.8.1924 г. ў Каменскім сельсавеце Зембінскага раёна Барысаўскай акругі, з 22.9.1927 г. Плешчаніцкага раёна Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1941 г. 7 двароў, 35 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну карнікі знішчылі вёску (7 двароў), за­губілі 11 жыхароў, 10 вяскоўцаў загінулі на фронце, 2 у партызанскай барацьбе. З 15.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 4 двары, 14 жыхароў. На 1.1.2003 г. 1 двор, 1 жыхар. Вёска ў складзе калгаса «Кастрычніцкі» (цэнтр в. Камена).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 411