ЛІТВІЧЫ вёска ў Задор’еўскім сельсавеце. У пачатку 19 ст. вёска ў складзе маёнтка Амнішава, уласнасць Іосіфа Корсака, у Барысаўскім павеце Мінскай губерні. У 1816 г. 51 сялянская душа мужчынскага полу. У 1846 г. ў вёсцы 157 сялянскіх душ. У 1870 г. вёска 72 сялянскія душы мужчынскага по­лу, у Восаўскай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1905 г. 17 гаспадарак, якія валодалі 622 дзесяцінамі зямлі, уваходзілі ў Амнішаўскую сельскую грамаду. У 1909 г. 44 двары, 388 жыхароў, у 1917 г. 51 двор, 290 жыхароў. З 20.8.1924 г. ў Амнішаўскім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У вёсцы створаны калгас «Чырвоны Кастрычнік», працавала ваўначоска. У 1941 г. 40 двароў, 316 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы знішчылі вёску (40 два-роў), загубілі 118 жыхароў, 27 жыхароў вывезлі ў Германію, 6 вяскоўцаў загінулі на фронце. З 16.7.1954 г. ў Задор’еўскім сельсавеце, з 25.12.1962 г. у Лагойскім раёне. У 1969 г. 32 двары, 152 жыхары. На 1.1.2003 г. 21 двор, 46 жыхароў. Магазін. Вёска ў скла­дзе калгаса «Лонва» (цэнтр в. Засоўе).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 443