ЛУСЬКАЕ пасёлак у Задор’еўскім сельсавеце. У 1941 г. 17 двароў, 85 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну у 1941 г. карнікі знішчылі вёску (17 двароў), 5 вяскоўцаў вы­везлі ў Германію, 4 вяскоўцы загінулі на фронце. У 1969 г. 79 жыхароў. На 1.1.2003 г. 14 двароў, 20 жыхароў. Вёска ў складзе калгаса «Праўда» (цэнтр в. Задор’е).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 444