ЛЯДА – вёска ў Плешчаніцкім пасялковым савеце. У 1833 г. вёска, 41 сялянская ду­ша, у складзе маёнтка Плешчаніцы ў Плешчаніцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1846 г. ўласнасць графа Іociфа Тышкевіча. У 1870 г. у вёсцы 18 душ мужчынскага по­лу, адносілася да Плешчаніцкага праваслаўнага прыхода Свята-Троіцкай царквы. У 1905 г. 9 гаспадарак, якія мелі 171,2 дзесяціны зямлі, уваходзілі ў Плешчаніцкую сельскую грамаду. У 1909 г. 34 двары, 165 жыхароў, у 1917 г. 40 двароў, 218 жыхароў. З 20.8.1924 г. вёска ў Плешчаніцкім сельсавеце і раёне Барысаўскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 28 двароў, 147 жыхароў. У вёсцы створаны калгас «Пралетарый». У 1941 г. 20 двароў, 95 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы знішчылі 3 два­ры, загубілі 2 жыхароў, 3 вяскоўцаў вывезлі ў Германію, 11 загінулі на фронце, 1 у партызанскай барацьбе. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 20 двароў, 82 жыхары. На 1.1.2003 г. 17 двароў, 32 жыхары. Вёска ў складзе птушкафабрыкі «Перамога» (цэнтр г.п. Плешчаніцы).

 

Аўтар: В.В. Віталёва

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 445

 

Поименный список жителей деревни Лядо за 1816 год

 

 

Поименный список жителей деревни Лядо за 1834 год

 

 

Поименный список жителей деревни Лядо за 1850 год