ЛЯДА вёска ў Зарэчанскім сельсавеце. У 19 ст. вёска ў Плешчаніцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. На пачатку 20 ст. 9 гаспадарак, якія валодалі 171 дзесяцінай зямлі, уваходзілі ў Плешчаніцкую сельскую грамаду. У 1909 г. 20 двароў, 121 жыхар. З 20.8.1924 г. у Зарэчанскім сельса­веце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 26 двароў, 131 жыхар. У 1941 г. 29 двароў, 143 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну акупанты вывезлі ў Германію 8 жыхароў, 16 вяскоўцаў загінулі на фронце, 3 вяскоўцы ў партызанскай ба­рацьбе. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 30 двароў, 117 жыхароў. На 1.1.2003 г. 19 двароў, 32 жыхары. Вёска ў складзе калгаса «1 Мая» (цэнтр в. Зарэчча).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 445