МАЛІНАЎКА – вёска ў Каменскім сельсавеце. У 1909 г. сядзіба, 1 двор, 6 жыхароў, у Зембінскай вобласці Барысаўскага павета Мінскай губерні, у 1917 г.. на хутары 4 два­ры, 30 жыхароў. З 20.8.1924 г. хутар у Каменскім сельсавеце Зембінскага раёна Барысаўскай акругі, з 22.9.1927 г. Плешчаніцкага раёна Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 17 двароў, 13 жыхароў. У 1941 г. 27 двароў, 135 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы 10 жыхароў вывезлі ў Германію, 7 вяскоўцаў загінулі на фронце, 2 у партызанскай барацьбе. З 25.12.1962 г. у Лагойскім раёне. У 1969 г. 41 двор, 156 жыхароў. На 1.1.2003 г. 7 двароў, 9 жыхароў. Вёска ў складзе калгаса «Кастрычніцкі» (цэнтр в. Камена).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 446