НОВА-ГАНЦАВІЧЫ – вёска ў Каменскім сельсавеце. У пачатку 20 ст. хутар у Зембінскай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1917 г. на хутары 14 двароў, 131 жыхар. З 20.8.1924 г. у Ганцавіцкім сель­савеце Зембінскага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, з 22.9.1927 г. Плешчаніцкага раёна, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 24 двары, 142 жыхары, на аднайменным хутары 7 двароў, 39 жыхароў. У 1941 г. 26 двароў, 45 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну карнікі знішчылі вёску (26 двароў), загубілі 27 жыхароў, 17 вяскоўцаў вывезлі ў Германію, 7 вяскоўцаў загінулі на фронце. З 15.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 17 двароў, 59 жыхароў. На 1.1.2003 г. 8 двароў, 12 жыхароў. Вёска ў складзе калга­са «Кастрычніцкі» (цэнтр в. Камена).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 453