ПАДЛАПЕ вёска ў Каменскім сельса­веце. На пачатку 20 ст. хутар у Зембінскай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1909 г. на хутары 2 двары, 10 жыхароў, у 1917 г. ў засценку 3 двары, 17 жыхароў. З 20.8.1924 г. хутар ў Каменскім сельсавеце Зембінскага раёна Барысаўскай акругі, з 22.9.1927 г. Плешчаніцкага раёна Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 8 двароў, 43 жыхары. 3 1941 г. 11 двароў, 55 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы знішчылі 1 двор, загубілі 1 жыхара, 3 вяскоўцы загінулі на фронце, адзін жыхар у партызанскай барацьбе. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 12 двароў, 31 жыхар. На 1.1.2003 г. 3 двары, 3 жыхары. Вёска ў складзе калгаса «Кастрычніцкі» (цэнтр в. Камена).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 454