ПЕРШАМАЙСКАЯ (да 1928 г. Жыдаўка) – вёска ў Акалоўскім сельсавеце. У канцы 19 ст. вёска і фальварак Жыдаўка у Прусавіцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1897 г. ў фальварку 1 двор, 7 жыхароў. У 1909 г. ў вёсцы 18 двароў, 128 жыхароў, у 1917 г. 19 двароў, 115 жыхароў. З 20.8.1924 г. засценак у Прусавіцкім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 21 двор, 117 жыхароў. З 15.12.1962 г. у Лагойскім раёне. З 30.1.1976 г. ў Акалоўскім сельсавеце. На 1.1.2003 г. 6 двароў, 10 жыхароў. Вёска ў складзе калгаса «Іскра» (цэнтр в. Мятлічыцы).

                                    

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с.  С. 456-457