ПРЫСТАНЬ – вёска ў Задор'’еўскім сельсавеце. У 1781 г. засценак, 2 двары, улас­насць пана Храптовіча. У 1885 г. засценак Чэрапаўская Прыстань у Мільчанскай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1909 г. 3 двары, 26 жыхароў, у 1917 г. 5 двароў, 35 жыхароў. З 20.8.1924 г. засценак у Горнаўскім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 6 двароў, 34 жыхары. У 1930 г. арганізаваны калгас імя Дзяржынскага. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. На 1.1.2003 г. 1 двор, 2 жыхары. Вёска ў складзе калгаса «Праўда» (цэнтр в. Задоре).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с.  С. 460