ПУНІШЧА вёска ў Акалоўскім сельса­веце. Паводле рэвізіі 1816 г. вёска, 11 душ мужчынскага полу, уласнасць прадвадзіцеля дваранства Барысаўскага павета І. Валовіча. У 1846 г. 4 двары, 26 жыхароў, у складзе ма­ёнтка Пятроліна, уласнасць графіні Р. Тышкевіч. У 1858 г. вёска, 21 сялянская душа, у Плешчаніцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1870 г. 22 рэвізскія душы мужчынскага полу. У 1905 г. 6 гаспадарак, якія валодалі 111,6 дзесяціны зямлі, уваходзілі ў Коргаўскую сельскую грамаду. У 1909 г. 10 двароў, 67 жыхароў, у 1917 г. 13 двароў, 27 жыхароў. З 20.8.1924 г. вёска ў Акалоўскім сельсавеце Плешчаніцкага раёна, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 15 двароў, 59 жыхароў. У 1941 г. 14 двароў, 84 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы вывезлі ў Германію 24 жыхароў. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 18 двароў, 63 жыха­ры. На 1.1.2003 г. 4 двары, 6 жыхароў. Вёска ў складзе калгаса «Іскра» (цэнтр в. Мятлічыцы).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с.  С. 460