ПУШЧА вёска ў Зарэчанскім сельсаве­це. З 20.8.1924 г. вёска у Зарэчанскім сельса­веце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1941 г. 43 двары, 179 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну аку­панты вывезлі 13 жыхароў у Германію, 12 вяскоўцаў загінулі на фронце, 2 у партызан­скай барацьбе. З 15.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 56 двароў, 212 жыхароў. На 1.1.2003 г. 13 двароў, 20 жыхароў. Вёска ў складзе калгаса «1 Мая» (цэнтр в. Зарэчча).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с.  С. 461