РОЎНЯДЗЬ – вёска ў Акалоўскім сель­савеце. У 1833 г. вёска ў складзе маёнтка Гаравец. У 1846 г. 31 сялянская душа улас­насць памешчыка І. Валовіча. У 1870 г. 18 рэвізскіх душ мужчынскага полу, уладанне па­мешчыка І. Гласко, у Прусавіцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. Адносілася да Прусавіцкага праваслаўнага прыхода царквы Святога Мікалая. На пачатку 20 ст. адносілася да Прусавіцкай сельскай грамады, у якую ў 1905 г. ўваходзілі 6 гаспадарак, што валодалі 135 дзесяцінамі зямлі. У 1909 г. 17 двароў, 119 жыхароў, у 1917 г. 20 двароў, 125 жыхароў. З 20.8.1924 г. вёска ў Прусавіцкім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 21 двор, 108 жыхароў. У 1941 г. 19 двароў, 81 жыхар. У Вялікую Айчынную вайну акупанты знішчылі 2 двары, загубілі 2 жыхароў, 4 жыхароў вывезлі ў Германію, 4 вяскоўцы загінулі на фронце. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. 3 30.1.1976 г. ў Акалоўскім сельсаве­це. На 1.1.2003 г. 1 двор, 4 жыхары.

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с.  С. 463-464