РУБЕЖ (да 1946 г. Паляны) – вёска ў Акалоўскім сельсавеце. У 1858 г. вёска, 9 сялянскіх душ, у Прусавіцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1870 г. 15 сялянскіх душ мужчынскага полу ў складзе аднайменнага маёнтка. Належала памешчыку П.І. Федаровічу, які валодаў 312 дзесяцінамі зямлі. Вёска адносілася да Прусавіцкага праваслаўнага прыхода царквы Святога Мікалая. У 1905 г. 4 гаспадаркі, якія валодалі 135,9 дзесяцінамі зямлі, уваходзілі ў Станавішчанскую сельскую грамаду. У 1909 г. ў вёс­цы 11 двароў, 96 жыхароў, у маёнтку 1 двор, 10 жыхароў, у 1917 г. ў вёсцы 13 двароў, 75 жыхароў, ва ўрочышчы Рубеж 1 двор, 4 жы­хары. З 20.8.1924 г. ў Прусавіцкім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 18 двароў, 97 жыхароў. У 1941 г. 15 двароў, 63 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы загубілі 5 жыхароў, 6 вывезлі ў Германію, 3 вяскоўцы загінулі на фронце, 3 у партызанскай барацьбе. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 11 двароў, 26 жыхароў. З 30.1.1976 г. ў Акалоўскім сельсавеце. На 1.1.2003 г. 2 двары, 9 жыхароў. Вёска ў складзе калгаса «Іскра» (цэнтр в. Мятлічыцы).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с.  С. 464