РУДНЯ – вёска ў Плешчаніцкім пасялковым савеце. У канцы 18 ст. веска, уладанне Д. і Г*. Тышкевічаў. У 1800 г. тут размяшчалася жалезаробчая рудня, дзе вырабляліся рэчы для хатняга ўжытку, на ей працавалі майстры па дагаворы і мясцовыя сяляне Тышкевічаў. У 1833 г. 111 сялянскіх душ, у складзе маёнтка Плешчаніцы ў Барысаўскім павеце Мінскай губерні, уласнасць графа І[осіфа] Тышкевіча. У вёсцы пры дарозе з Барысава ў Вільню размяшчалася карчма. У 1870 г. ў вёсцы 52 сялянскія душы мужчынскага полу. Вяскоўцы былі прыхаджанамі плешчаніцкай праваслаўнай Свята-Троіцкай царквы. У 1886 г. вёска, 28 двароў, 191 жыхар, дзейнічала школа. У 1905 г. 13 гаспадарак, якія мелі 212,8 дзесяціны зямлі, уваходзілі ў Плешчаніцкую сельскую грамаду. У 1909 г. 33 два­ры, 223 жыхары, у 1917 г. 34 двары, 204 жы­хары, на хутары – 1 двор, 10 жыхароў. З 20.8.1924 г. веска ў Плешчаніцкім сельсавеце і раёне Барысаўскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 45 двароў, 206 жыхароў. У 1941 г. 49 двароў, 238 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы знішчылі 7 двароў, 15 жыхароў вывезлі ў Германію, 14 загінулі на фронце, 5 у партызанскаи барацьбе. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У   1969   г.   90   двароў,   285   жыхароў.   На 1.1.2003 г. 136 двароў, 338 жыхароў. Вёска ў складзе птушкафабрыкі «Перамога» (цэнтр г.п. Плешчаніцы).

 

Аўтар: В.В. Віталёва

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с.  С. 464-465

 

* Удакладненне. Відаць па ўсяму замест Г. трэба пісаць П. Бо ў канцы 18 ст. вёска з'яўлялася уладаннем Дамініка і Пія Тышкевічаў. –  У.А. Акуліч

 

 

Поименный список жителей деревни Рудня за 1816 год

 

 

Поименный список жителей деревни Рудня за 1834 год

 

 

Поименный список жителей деревни Рудня за 1850 год