РУСАКІ – вёска ў Плешчаніцкім пасялковым савеце. У пісьмовых крыніцах згадваюцца ў 15 ст. У 1547 г. вёска, 67 сялян, у Мінскім павеце і ваяводстве. Паводле рэвізіі 1816 г. вёска, 24 рэвізскія душы мужчынскага полу, у складзе маёнтка Плешчаніцы, улас­насць графа Д. Тышкевіча. У 1833 г. вёска, 56 рэвізскіх сялянскіх душ, уладанне графа І. Тышкевіча ў Барысаўскім павеце Мінскай губерні. У 1870 г. 28 сялянскіх душ мужчын­скага полу. Вёска адносілася да Плешчаніцкага праваслаўнага прыхода Свята-Троіцкай царквы. У 1905 г. 8 гаспадарак, якія мелі 191,2 дзесяціны зямлі, уваходзілі ў Плешчаніцкую сельскую грамаду. У 1908 г. 21 двор, 117 жыхароў, у 1917 г. 20 двароў, 127 жыхароў. З 20.8.1924 г. вёска ў Плешчаніцкім сельсавеце і раёне Барысаўскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 26 двароў, 122 жыхары. У 1941 г. 22 двары, 93 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы загубілі 5 жыхароў, 12 вяскоўцаў загінулі на фронце. З 25.12.1962 г. у Лагойскім раёне. У 1969 г. 42 двары, 118 жыхароў. На 1.1.2003 г. 28 двароў, 72 жыхары. Вёска ў складзе птушкафабрыкі «Перамога» (цэнтр г.п. Плешчаніцы).

 

Аўтар:  В.В. Віталёва

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с.  С. 465

 

 

Поименный список жителей деревни Русаки за 1816 год

 

Поименный список жителей деревни Русаки за 1834 год

 

Поименный список жителей деревни Русаки за 1850 год