РЭПІШЧА – вёска ў Зарэчанскім сельса­веце. У 19 ст. вёска ў Крайскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1905 г. 190 жыхароў. Да вёскі адносіліся 127 дзесяцін зямлі.  Побач размяшчаўся пасёлак Тарашноўскага, 14 жыхароў, 41 дзесяціна зямлі. З 20.8.1924 г. веска ў Запольскім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 23 двары, 109 жыхароў. У 1930 г. створаны калгас «На варце». У 1941 г. 20 двароў, 99 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну акупанты спалілі 18 двароў, 6 жыхароў вывезлі ў Германію, 7 загінулі на фронце. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 17 двароў, 72 жыхары. На 1.1.2003 г. 13 двароў, 26 жыхароў. Вёска ў складзе калгаса імя Ф. Энгельса (цэнтр в. Пасадзец).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с.  С. 465-466