САКАЛЫ – вёска ў Плешчаніцкім пасялковым савеце. У 1799 г. засценак Сакалоўшчына, 2 двары, 18 жыхароў. Паводле рэвізіі 1816 г. 20 душ мужчынскага полу, уласнасць графа Д. Тышкевіча. У 1833 г. 51 рэвізская сялянская душа (22 мужчыны, 29 жанчын) у складзе маёнтка Плешчаніцы, уладанне гра­фа І. Тышкевіча ў Барысаўскім павеце Мінскай губерні. У 1870 г. 26 сялянскіх душ мужчынскага полу. Вёска адносілася да Плешчаніцкага праваслаўнага прыхода Свята-Троіцкай царквы. У 1890 г. ў вёсцы адчынена школа граматы. У 1897 г. 20 двароў, 114 жыхароў. У 1905 г. 9 гаспадарак, якія мелі 201,2 дзесяціны, уваходзілі ў Плешчаніцкую сельс­кую грамаду. У 1909 г. 20 двароў, 118 жыхароў, у 1917 г. 19 двароў, 105 жыхароў. З 20.8.1924 г. вёска ў Плешчаніцкім сельсавеце і раёне Барысаўскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 22 двары, 112 жыхароў. У 1941 г. 17 двароў, 82 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы вывезлі ў Германію 5 вяскоўцаў, 2 загінулі на фрон­це, 1 у партызанскай барацьбе. З 25.12.1962 г. у Лагойскім раёне. У 1969 г. 24 двары, 82 жыхары. На 1.1.2003 г. 14 двароў, 25 жыхароў. Вёска ў складзе птушкафабрыкі «Перамога» (цэнтр г.п. Плешчаніцы).

 

Аўтар:  В.В. Віталёва

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с.  С. 466

 

Поименный список жителей деревни Соколы за 1816 год

 

 

Поименный список жителей деревни Соколы за 1834 год

 

 

Поименный список жителей деревни Соколы за 1850 год