САЛАЎЁЎКА (да 1968 г. Тарака­наўка) – вёска ў Задор’еўскім сельсавеце. У канцы 19 ст. засценак Тараканаўка ў Прусавіцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1909 г. ў фальварку 5 двароў, 27 жыхароў. У 1917 г. ў засценку 6 двароў, 24 жыхары. З 20.8.1924 г. хутар у Горнаўскім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. на хутары 4 двары, 24 жыхары. У 1941 г. 23 двары, 115 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы загубілі 2 жыхароў, 3 вяскоўцаў вывезлі ў Германію, 7 загінулі на фронце, 4 у партызанскай барацьбе. З 16.7.1954 г. у Задор’еўскім сельсавеце, з 25.12.1962 г. у Лагойскім раёне. У 1969 г. 24 двары, 102 жыхары. На 1.1.2003 г. 10 двароў, 10 жыхароў. Вёска ў складзе калгаса «Праўда» (цэнтр в. Задор’е).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с.  С. 466