СЕЛІШЧА вёска ў Зарэчанскім сельсавеце. У канцы 19 ст. вёска дзяржаўная улас­насць у Плешчаніцкай воласці Барысаўскага павета. Адносілася да Зарэчанскай сельскай грамады, у якую ў 1905 г. уваходзілі 10 гас­падарак, што мелі 213,7 дзесяціны зямлі. З 20.8.1934 г. вёска ў Зарэчанскім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 39 двароў, 167 жыхароў. У 1930 г. у вёсцы створаны калгас «Баец». У 1941 г. 33 двары, 146 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну акупанты спалілі 6 двароў, загубілі 53 жыхароў, 8 вяскоўцаў загінулі на фронце, 11 у партызанскай бараць­бе. З 15.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 26 двароў, 96 жыхароў. На 1.1.2003 16 двароў, 23 жыхары. Вёска ў складзе калгаса «1 Мая» (цэнтр в. Зарэчча).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с.  С. 467