СЕЛІШЧА вёска ў Каменскім сельсаве­це. У 19 ст. вёска ў складзе вотчыннага маён­тка Клін у Плешчаніцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. Паводле інвентара 1846 г. 7 двароў, 106 жыхароў, улас­насць памешчыка Клаўдзія Мірскага і яго дачок Міхаліны і Валенты. У 1890 г. тут праца­вала школа граматы. У 1897 г. 24 двары, 161 жыхар. З 20.8.1924 г. у Каменскім сельсавеце Зембінскага раёна Барысаўскай акругі, з 22.9.1927 г. Плешчаніцкага раёна Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 23 двары, 120 жыхароў. У 1941 г. 26 двароў, 69 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну карнікі знішчылі 21 двор, 6 вяскоўцаў загінулі на фронце, 3 у партызанскай бараць­бе. У 1969 г. 28 двароў, 61 жыхар. На 1.1.2003 г. 4 двары, 4 жыхары. Вёска у скла­дзе калгаса «Кастрычніцкі» (цэнтр в. Камена).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с.  С. 467