СКАРАДЫ вёска ў Зарэчанскім сель­савеце. Паводле рэвізіі 1816 г. 3 душы муж­чынскага полу, вёска належала памешчыку Б. Асцімскаму ў Барысаўскім павеце Мінскай губерні. У 1870 г. вёска, 42 душы мужчын­скага полу, дзяржаўная ўласнасць у Плешчаніцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1900 г. адкрыта школа граматы. На пачатку 20 ст. адносілася да Зарэчанскай сельскай грамады, у якую ў 1905 г. ўваходзіла 21 гаспадарка вёскі. Ім належалі 329,6 дзесяціны зямлі. У 1909 г. 35 двароў, 213 жыха­роў, у 1917 г. 51 двор, 247 жыхароў. З 20.8.1934 г. вёска ў Зарэчанскім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1930 г. арганізаваны калгас «Чырвоны прамень», працавала куз­ня. У 1941 г. 43 двары, 149 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну акупанты вывезлі ў Германію 13 жыхароў, 12 жыхароў загінулі на фронце, 2 у партызанскай барацьбе. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 56 двароў, 217 жыхароў. На 1.1.2003 г. 47 двароў, 103 жыхары. Магазін. Вёска ў складзе калгаса «1 Мая» (цэнтр в. Зарэчча).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с.  С. 468