СЛАБАДА – вёска ў Плешчаніцкім пасялковым савеце. У 1-й палавіне 19 ст. вёска ў складзе маёнтка Плешчаніцы, у Барысаўскім павеце Мінскай губерні. Паводле рэвізіі 1816 г. 54 душы мужчынскага полу, уласнасць Д. Тышкевіча. У 1833 г. ў вёсцы было 40 рэвізскіх сялянскіх душ (81 мужчына, 59 жанчын). У 1870 г. 74 сялянскія душы муж­чынскага полу. Вёска адносілася да Плешчаніцкага праваслаўнага прыхода Свята-Троіцкай царквы. У 1897 г. 44 двары, 285 жыхароў. У 1905 г. 22 гаспадаркі, якія валодалі 437 дзесяцінамі зямлі, уваходзілі ў Плешчаніцкую сельскую грамаду. У 1908 г. 41 двор, 270 жыхароў, у 1917 г. 39 двароў, 253 жыха­ры. З 20.8.1924 г. вёска ў Плешчаніцкім сельсавеце Барысаўскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 62 двары, 286 жыхароў. У 1941 г. 60 двароў, 290 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы знішчылі 3 двары, 10 вяскоўцаў вывезлі ў Германію, 16 вяскоўцаў загінулі на фронце. У баях за вызваленне вёскі ў 1944 г. загінулі 3 партызаны і 1 савецкі воін. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 92 двары, 265 жыхароў. На 1.1.2003 г. 91 двор, 240 жыхароў. Магазін. Вёска ў складзе птушкафабрыкі «Перамога» (цэнтр г.п. Плешчаніцы).

 

Аўтар: В.В. Віталёва

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с.  С. 468-469

 

 

Плешчаніцкая Слабада (Родны край, 2009)

 

 

Поименный список жителей деревни Слобода за 1816 год

 

 

Поименный список жителей деревни Слобода за 1834 год

 

 

Поименный список жителей деревни Слобода за 1850 год