СТАЙКІ вёска ў Каменскім сельсавеце. У 2-й палавіне 19 ст. вёска ў Плешчаніцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1897 г. 18 двароў, 141 жыхар. У 1909 г. 17 двароў, 145 жыхароў. У 1917 г. 6 двароў, 35 жыхароў. З 20.8.1924 г. вёска ў Каменскім сельсавеце Зембінскага раёна Барысаўскай акругі, з 22.9.1927 г. Плешчаніцкага раёна Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 26 двароў, 133 жыхары, працаваў смалакурны завод. У 1941 г. 26 двароў, 120 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы знішчылі вёску (26 двароў), 4 жыхароў вывезлі ў Германію, 2 вяскоўцы загінулі на фронце. З 25.12.1962 г. у Лагойскім раёне. У 1969 г. 30 двароў, 109 жыхароў. На 1.1.2003 г. 18 двароў, 37 жыхароў. Вёска ў складзе калгаса «Кастрычніцкі» (цэнтр в. Ка­мена).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с.  С. 470