ТАРАСІНО – вёска ў Акалоўскім сельса­веце. У 19 ст. вёска на р. Цна Прусавіцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні, адносілася да Прусавіцкага праваслаўнага прыхода Свята-Мікалаеўскай царквы. У 1857 г. 9 сялянскіх душ мужчынскага полу. У 1897 г. 3 двары, 24 жыхары. На пачатку 20 ст. вёс­ка адносілася да Далькавіцкай сельскай грамады, у 1905 г. у яе ўваходзілі 2 гаспадаркі, якія валодалі 29,4 дзесяціны зямлі. У 1909 г. засценак, 4 двары, 38 жыхароў, у 1917 г. 7 двароў, 48 жыхароў. З 20.8.1924 г. засценак у Прусавіцкім сельсавеце Плешчаніцкага раё­на Барысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 7 двароў, 33 жыхары. У 1941 г. 10 двароў, 43 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы загубілі 10 жыхароў. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 11 двароў, 34 жы­хары. З 30.1.1976 г. вёска ў Акалоўскім сель­савеце. На 1.1.2003 г. 2 двары, 2 жыхары. Вёска ў складзе калгаса «Іскра» (цэнтр в. Акалова).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. –  С. 474