ТРАЯНЕЦ – вёска ў Нястанавіцкім сель­савеце. У 17 ст. сяло, прыватная уласнасць у Мінскім ваяводстве. У 1635 г. ўваходзіла ў фальварак Укропава. У 1897 г. 23 двары, 160 жыхароў, хлебазапасны магазін. На пачатку 20 ст. вёска ў Крайскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1905 г. у вёсцы 180 жыхароў. З 20.8.1924 г. ў Запольскім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 34 двары, 170 жыхароў. У 1941 г. 38 двароў, 171 жыхар. У Вялікую Айчынную вайну захопнікі знішчылі 12 двароў, загубілі 4 жыхароў, 17 жыхароў вывезлі ў Германію, 6 вяскоўцаў загінулі на фронце. З 16.7.1954 г. вёска ў Нястанавіцкім сельсавеце. З 15.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 38 двароў, 148 жыхароў. На 1.1.2003 г. 23 двары, 35 жыхароў. Вёска ў складзе калгаса імя Валадарскага (цэнтр в. Белае).

 

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с.  С. 474-475