ФІЛЬЯНОВА вёска ў Каменскім сельсавеце. У 18 ст. вёска ў Зембінскай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1870 г. 28 рэвізскіх душ мужчынскага полу. У 1908 г. 17 двароў, 116 жыхароў, у 1917 г. 20 двароў, 127 жыхароў, на хутары 1 двор, 7 жыхароў. З 20.8.1924 г. вёска ў Каменскім сельсавеце Зембінскага раёна Барысаўскай акругі, з 22.9.1927 г. Плешчаніцкага раёна Мінскай акругі з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 20 двароў, 100 жыхароў, на хутары 7 двароў, 38 жыхароў. У 1941 г. 26 двароў, 130 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы вывезлі ў Германію 3 жыхароў, 6 вяскоўцаў загінулі на фронце, адзін у партызанскай барацьбе. З 25.12.1962 г. у Лагойскім раёне. У 1969 г. 43 двары; 126 жыхароў. На 1.1.2003 г. 19 двароў, 22 жыхары. Вёска ў складзе калгаса «Кастрычніцкі» (цэнтр в. Камена).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с.  С. 476