ФРАНУЛІНА – вёска ў Зарэчанскім сельсавеце. У 19 ст. маёнтак у Крайскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1905 г. фальварак, 1 двор, 11 жыхароў, уласнасць памешчыцы Каноплінай. З 20.8.1924 г. хутар у Зарэчанкім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. хутар, 5 двароў, 30 жыхароў. У 1929 г. на базе фальварка створаны калгас «Чырвоная ніва». У 1941 г. 17 двароў, 88 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну акупанты спалілі 1 двор, загубілі 8 жыхароў, 4 вяскоўцаў вывезлі ў Германію, 5 загінулі на фронце. З 25.12.1962 г. у Лагойскім раёне. У 1969 г. 21 двор, 76 жыхароў. На 1.1.2003 г. 2 двары, 2 жыхары. Вёска ў складзе калгаса імя Ф.Эн­гельса (цэнтр в. Пасадзец).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с.  С. 476