ХАЦЕНЬ – вёска ў Ізбішчанскім сельса­веце. У 2-й палавіне 19 ст. вёска ў Мільчанскай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1857 г. вёска, 22 рэвізскія душы мужчынскага полу. У 1905 г. 6 гаспадарак, якія мелі 161 дзесяціну зямлі, уваходзілі ў Вардоміцкую сельскую грамаду. У 1909 г. 18 двароў, 96 жыхароў, у 1917 г. ў Горнаўскай воласці, 14 двароў, 104 жыхары. З 20.8.1924 г. вёска ў Ізбішчанскім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 20 двароў, 100 жыхароў. У 1930 г. у вёсцы створаны 2 калгасы: імя Урыцкага і імя Чарвякова. У 1941 г. 38 двароў, 162 жы­хары. У Вялікую Айчынную вайну 5 вяскоўцаў загінулі на фронце, 3 жыхары ў парты­занскай барацьбе. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 38 двароў, 138 жыхароў. На 1.1.2003 г. 12 двароў, 19 жыхароў. Вёска ў складзе калгаса «Перамога» (цэнтр в. Ізбішча).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с.  С. 477