ЦЫННАЕ вёска ў Акцябрскім сельса­веце. У 1809 г. засценак. 2 гаспадаркі ў скла­дзе маёнтка Хатаевічы Барысаўскага павета Мінскай губерні. Паводле рэвізіі 1811 г. ў вёсцы 9 мужчынскіх душ, уласнасць хатаевіцкага дамініканскага касцёла. У 1870 г. вёс­ка, 6 рэвізскіх душ мужчынскага полу, у Плешчаніцкай воласці. На пачатку 20 ст. у Плешчаніцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1905 г. 5 гаспадарак бы­лых казённых сялян, якім належалі 93,4 дзесяціны зямлі, уваходзілі ў Хатаевіцкую сельскую грамаду. У 1909 г. 10 двароў, 63 жыхары, у 1917 г. 9 двароў, 70 жыхароў. З 20.8.1924 г. вёска ў Хатаевіцкім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 17 двароў, 80 жыхароў. У 1941 г. 18 двароў, 73 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы загубілі 3 жыхароў, 4 вяскоўцаў вывезлі ў Германію, 4 загінулі на фронце. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 21 двор, 81 жыхар. На 1.1.2003 г. 8 двароў, 21 жыхар. Вёска ў складзе калгаса «Спадарожнік» (цэнтр в. Акцябр).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с.  С. 478