ЧАРНІЦА вёска ў Акалоўскім сельса­веце. У 19 ст. вёска ў складзе маёнтка Далькавічы ў Барысаўскім павеце Мінскай губерні. Паводле рэвізіі 1811 г. 30 душ мужчынскага полу, належала памешчыку І. Каверскаму. У 1846 г. 39 рэвізскіх душ мужчынскага полу, у маёнтку Прусавічы, уладанне памешчыкаў Рагоўскіх, у вёсцы размяшчаўся млын, пры ім была карчма. У 1857 г. назву Чарніцы мелі 2 вёскі і маёнтак: вёска, 23 рэвізскія душы мужчынскага полу, вёска, 13 душ мужчынскага полу, і маёнтак, уласнасць памешчыка Яноўскага, меўся вадзяны млын. Вёска адносілася да Прусавіцкага праваслаўнага прыхода Свята-Мікалаеўскай царквы. На пачатку 20 ст. у Прусавіцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1917 г. ў вёсцы Чарніца 20 двароў, 107 жыхароў, у другой вёсцы Чарніца 18 двароў, 98 жыхароў. Побач размяшчаўся млын і двор млынара, дзе жылі 3 чалавекі. З 20.8.1924 г. ў Прусавіцкім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Ба-рысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 17 двароў, 79 жыхароў, у 1931 г. працаваў ва­дзяны млын. У 1941 г. 12 двароў, 60 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну акупанты знішчылі 2 двары, загубілі 13 жыхароў, 6 вяскоўцаў вывезлі ў Германію, адзін жыхар загінуў у партызанскай барацьбе. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 10 двароў, 19 жыхароў. З 30.1.1976 г. ў Акалоўскім сельсавеце.

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с.  С. 479