ЧЫРВОНАЯ ЗАРА вёска ў Акалоўскім сельсавеце. Пасёлак узнік у 1920 г. у час перасялення жыхароў з суседніх вёсак на былыя памешчыцкія землі. З 20.8.1924 г. ў Акалоўскім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. ў па­сёлку 14 двароў, 66 жыхароў. У 1941 г. 13 двароў, 78 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну акупанты спалілі 4 двары, 8 жыхароў вывезлі ў Германію, 4 вяскоўцы загінулі на фронце, 7 у партызанскай барацьбе. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 31 двор, 95 жыхароў. На 1.1.2003 г. 24 двары, 51 жыхар. Вёска ў складзе калгаса «Іскра» (цэнтр в. Мятлічыцы).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с.  С. 480