ЧЫСТЫ БОР вёска ў Акалоўскім сель­савеце. У 1-й палавіне 19 ст. вёска ў складзе маёнтка Акалова, уласнасць памешчыка І. Валовіча. Паводле рэвізіі 1816 г. 12 душ муж­чынскага полу, у 1833 г. 4 двары. У 1870 г. вёска, 28 рэвізскіх сялянскіх душ мужчын­скага полу, у Прусавіцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. На пачатку 20 ст. вёска і фальварак. У 1905 г. вёска адносілася да Хацімскай сельскай грамады, уладальнікам вёскі належалі 101,95 дзесяціны зямлі. У 1909 г. 14 двароў, 82 жыхары, у 1917 г. 16 двароў, 83 жыхары, у фальварку 1 двор, 5 жыхароў. З 20.8.1924 г. ў Акалоўскім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, з 20.2.1938 г.            Мінскай вобласці. У 1926 г. 20 двароў, 75 жыхароў. У 1941 г. 23 двары, 89 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы загубі лі 3 жыхароў, 2 вяскоўцаў вывезлі ў Германію, 8 вяскоўцаў загінулі на фронце. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 22 двары, 79 жыхароў. На 1.1.2003 г. 9 двароў, 12 жыхароў. Вёска ў складзе калгаса імя Арджанікідзе (цэнтр в. Жасцінае).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с.  С. 480