ЧЭРАПАЎШЧЫНА - вёска ў Задор’еўскім сельсавеце. У пачатку 19 ст. вёска, уласнасць памешчыка Валовіча ў Барысаўскім павеце Мінскай губерні. У 1830 г. вёска ў скла­дзе фальварка Генрыхполле маёнтка Акалова, уласнасць Валовічаў, у 1846 г. 2 двары. У 1870 г. 30 сялянскіх душ, у Мільчанскай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. На пачатку 20 ст. вёска адносілася да Ізбішчанскай сельскай грамады, у якую ў 1905 г. ўваходзілі 16 гаспадарак, што валодалі 391,5 дзесяціны зямлі. У 1909 г. 11 двароў, 103 жы­хары, у 1917 г. 15 двароў, 116 жыхароў. З 20.8.1924 г. вёска ў Горнаўскім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 44 двары, 222 жыхары. У 1941 г. 56 двароў, 280 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы загубілі 2 жыхароў, 14 вяскоўцаў вывезлі ў Германію, 13 загінула на фронце, адзін у партызанскай барацьбе. З 16.7.1954 г. ў Задор’еўскім сельсавеце. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 52 двары, 200 жыхароў. На 1.1.2003 г. 33 двары, 64 жыхары. Вёска ў складзе калгаса «Праўда» (цэнтр в. Задоре).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с.  С. 481