ШТАНЮКІ вёска ў Акцябрскім сельса­веце. У 2-й палавіне 19 ст. вёска, казённая ўласнасць, у Плешчаніцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1905 г. 5 гас­падарак, якія валодалі 193 дзесяцінамі зямлі, уваходзілі ў Зарэчанскую сельскую грамаду  У 1909 г. 15 двароў, 93 жыхары, у 1917 г. 20 двароў. З 20.8.1924 г. вёска ў Зарэчанскім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 21 двор, 94 жыхары. У вёсцы створаны калгас «Чырвоны маяк». У 1941 г. 19 двароў, 81 жыхар. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы загубілі 4 жыхароў, 6 вяскоўцаў, загінулі на фронце. З 25.12.1962 г. у Лагойскім раёне. У 1969 г. 25 двароў, 85 жыхароў. На 1.1.2003 г. 6 двароў, 11 жыхароў. Вёска ў складзе калгаса «Спадарожнік» (цэнтр в. Акцябр).

 

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с.  С. 481-482


.