ЮЛЬЯНОВА – вёска ў Плешчаніцкім пасялковым савеце. У 1-й палавіне 19 ст. цэнтр фальварка, уласнасць памешчыка В. Завадскага ў Барысаўскім павеце Мінскай губерні. У 1822 г. фальварку, які складаўся з вёсак Юльянова і Ліпск, належала 500 дзесяцін зямлі, мелася 2 карчмы. У 1833 г. 44 рэвізскія сялянскія душы (22 мужчыны, 22 жанчыны). Паводле інвентара 1844 г. у вёсцы 5 двароў, 37 жыхароў, фальварак належаў нашчадкам В. Завадскага і яго жонцы Тэклі. З 20.8.1924 г. вёска ў Плешчаніцкім сельсаве­це і раёне Барысаўскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 28 двароў, 133 жыхары. У 1941 г. 40 двароў, 183 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы загубілі 6 жыхароў, 16 вывезлі ў Германію, 13 вяскоўцаў загінулі на фронце, адзін у партызан­скай барацьбе. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 51 двор, 141 жыхар. На 1.1.2003 г. 26 двароў, 61 жыхар. Вёска ў складзе птушкафабрыкі «Перамога» (цэнтр г.п. Плешчаніцы).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с.  С. 482

 

 

Удакладненне: У вёсцы Юльянова ёсць яшчэ ў асобным будынку –бібліятэка, у якой ёсць невялічкая музейная экспазіцыя. Да нядаўняга часу (ячшэ да восені 2008 года) бібліятэка яшчэ працавала. – У.А. Акуліч.