ЮРЫЛАВА вёска ў Ізбішчанскім сель­савеце. У 19 ст. вёска ў Барысаўскім павеце Мінскай губерні. У 1870 г. 49 рэвізскіх душ мужчынскага полу. На пачатку 20 ст. вёска адносілася да Ізбішчанскай сельскай грамады, у якую ў 1905 г. ўваходзілі 11 гаспадарак, што валодалі 336,6 дзесяціны зямлі. У 1909 г. 28 двароў, 155 жыхароў, у 1917 г. 28 двароў, 179 жыхароў. З 20.8.1924 г. вёска ў Ізбішчанскім сельсавеце Плешчаніцкага раё­на Барысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 30 двароў, 163 жыхары. У 1941 г. 44 двары, 174 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну на фронце загінулі 4 вяскоўцы. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 41 двор, 164 жы­хары. На 1.1.2003 г. 17 двароў, 23 жыхары. Вёска ў складзе калгаса «Перамога» (цэнтр в. Ізбішча).

 

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва

Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава

Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с.  С. 483