Здание Крайского c/c.

КРАЙСК – вёска, цэнтр сельсавета. Вядомы з 1523 г., уласнасць дзяцей Юрыя Зяноўевіча. У 1567 г. згадваецца ў попісе войска ВКЛ. У 1590 г. мястэчка і маёнтак Крайск, 22 дымы, 55 мяшчан, праваслаўная царква, млын, належаў віцебскаму ваяводзе Юрыю Насілоўскаму і яго жонцы Ядвізе Насілоўскай. У 1590 г. Ядвіга Насілоўская завяшчала Крайск свайму сыну Яну Осціку «з будаваннямі дворнымі з пашней», дворнаю… с фальваркам, с садам, с огородамі 2 ставы млыны, с баярамі і іх груптамі, с мяшчанамі». У 1745 г. існавала праваслаўная драўляная Свята-Мікалаеўская царква. У 19 ст. мястэчка, цэнтр воласці і праваслаўнага прыхода Свята-Мікалаеўскай царквы ў Вілейскім павеце Віленскай губерні, уласнасць памешчыкаў. У 1864 г. адкрыта народнае вучылішча. У 1867 г. 159 жыхароў, у 1872 г. на месцы спаленай пабудавана новая праваслаўная Свята-Мікалаеўская царква. У 1885 г. ў народным вучылішчы, вучыліся 66 дзяцей (54 хлопчыкі і 12 дзяўчынак). У 1886 г. мястэчка, 6 двароў, 74 жыхары, валасное праўленне, 3 крамы, праваслаўная царква. У 1894 г. дзейнічала царкоўнапрыходская школа, меўся вадзяны млын. У пачатку 20 ст. пабудаваны драўляны касцёл. У 1905 г. размяшчаліся валасное праўленне, урачэбны участак, кватэра станавога прыстава, народнае вучылішча, казённая вінная крама, мяшчанскае праўленне. У 1912 г. працавала паштовае аддзяленне. З 20.8.1924 г. цэнтр Крайскага сельсавета Плешчаніцкага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 131 двор, 629 жыхароў. У 1929 г. ў мястэчку арганізаваны калгасы «Чырвоная Беларусь» і «Чырвоны Кастрычнік», працавалі ваўначоска, шавецкая майстэрня, смалакурны завод, вадзяны млын. У 1941 г. 85 двароў, 368 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну акупанты тройчы нападалі на вёску, спалілі 63 двары, загубілі 112 жыхароў, 48 вяскоўцаў вывезлі ў Германію, 15 вяскоўцаў загінулі на фронце, 11 у партызанскай барацьбе. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 77 двароў, 250 жыхароў. На 1.1.2003 г. 123 двары, 378 жыхароў. У вёсцы размешчаны цэнтральная сядзіба калгаса імя Будзённага, Дом культуры, бібліятэка, сярэдняя школа, дзіцячы сад, амбулаторыя, аддзяленне сувязі, лясніцтва, магазін, Свята-Мікалаеўская царква.

Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва
Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава
Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. – С. 438-439

Легенда аб утварэнні назвы мястэчка Крайск

Пра Крайск на старонках газеты “Наша Ніва” у пачатку ХХ стагоддзя

Кантора

Царква

Амбулаторыя

Комплексна-прыёмны пункт

Банк (з левага боку). Сельсавет

Школа

Крама "Верасок"

Новая вуліца аграгарадка

Бар

Выява на царкву

Фотаздымкі: Ю.Крывашэй