На мерапрыемства, якое ладзілі Плешчаніцкі ГДК пры актыўным удзеле сельвыканкама і, вядома ж, вяскоўцаў, прыйшлі не толькі самі жыхары і госці з райцэнтра, але і дачнікі, якіх, дарэчы тут амаль 40 працэнтаў ад агульнай колькасці жыхароў, і прадстаўнікі іншых вёсак і нават іншых сельсаветаў.

 

У невялічкай вёсцы Вязаўшчына, што ў некалькіх кіламетрах ад Плешчаніц у мінулыя выхадныя прайшло традыцыйнае свята. 

Традыцыйна падчас святкавання, былі адзначаны самая старэйшая жыхарка Вязаўшчыны Сафія Скіпар, ветэраны працы Алена Варэнік, Валянціна Шаўчэнка, Уладзімір Фалькавіч і іншыя.

Лепшай сядзібай аднагалосна прызнаны падворак Валянціны Вусік і Аляксандра Валынцава. Іх добры густ, шчырая праца і любоў да роднай старонцы бачна здалёк.

Віншаванні прымалі і юбіляры, майстры народнай творчасці (дарэчы, з іх дапамогай былі аформлены шыкоўныя выставы!), актыўныя дзеячы.

Добрыя песні, якія клікалі вяскоўцаў у пляс і пранікнёныя словы і вершы гучалі ў той дзень у Вязаўшчыне яшчэ доўга і доўга.