Адпаведна 13, 14, 16 і 17 мая Плешчаніцкую, Кораньскую, Хатаевіцкую і Акалоўскую парафію разам з абразом Езуса Міласэрнага, а таксама разам з рэліквіямі і абразом бласлаўлёнага Міхаіла Сапоцькі, наведалі ксёндз Лагойскай парафіі Слука Павел, ксёндз Плешчаніцкай і Хатаевіцкай парафіі ойча Сяргей, і ксёндз Уздзенскай парафіі, ураджэнец вёскі Хатаевічы, Дзяніс Шастаковіч.....

 

 

Ксёндз Міхаіл Сапоцька быў спаведнікам і духоўным кіраўніком св. Фаустыны Кавальскай з 1933 г. да самай смерці ў 1938 г. Пад уплывам аб’яўленняў і візій св. Фаустыны распачаў апостальства праўды і культу Божай Міласэрднасці. Гэтай справе з вялікай самаахвярнасцю ён прысвяціў усё сваё жыццё. Ксёндз Міхаіл Сапоцька з’яўляецца заснавальнікам Супольнасці Сясцёр Езуса Міласэрднага. 28 верасня 2008 г. у Санктурыі Божай Міласэрднасці ў Беластоку (Польшча) адбылася яго беатыфікацыя.

 

Благаслаўлёны кс. Міхаіл Сапоцька, апостал Божаў Міласэрднасці (01.11.1888-15.02.1975)





 

 

Абраз Езуса Міласэрднага намаляваны па просьбе Збаўцы паводле апісанняў святой Фаустыны Кавальскай у 1934 годзе ў Вільні. Гэты абраз ушаноўваецца ў Санктурыі Божай Міласэрднасці ў Вільні.

Пан Езус сказаў: “Праз гэты абраз Я буду аказваць душам ласкі, і таму няхай кожная душа мае да яго доступ” (“Дзённік”, 570)

 

 

 

 

 

 

 Людзі чакаюць прыезда святыні

 

 

 

 

 

  

 Ксёндз Сяргей

 

 

 

 

 

 Ксёндз Дзяніс Шастаковіч (ураджэнец вёскі Хатаевічы)

 

 

 

 

 Падчас святой імшы

 

 

 Источник: Плещеницы.by