14 верасня на тэлеканале СТБ паказалі дэбаты кандыдатаў па Лагойскай выбарчай акрузе №75. У перадачы ўдзельнічалі Мірановіч Павел, вылучэнец ад Ліберальна-Дэмакратычнай партыі, Шэвель Дзмітрый ад Партыі БНФ, Эшбаеў Артур ад "Справядлівага свету" і незалежны кандыдат, дэпутат Смалявіцкага райсавету Лебядок Ягор. Яшчэ адзін кандыдат Ілля Мурашка палічыў немэтазгодным нешта сказаць выбаршчыкам і ад дэбатаў адмовіўся, але, нягледзячы на гэта, атрымалася даволі цікавая гутарка, якую мы і прапануем вашай увазе.