КІПРЫЯНОВІЧ Рыгор Якаўлевіч

Царкоўны гісторык і педагог. Нарадзіўся ў 1851 г. ў мястэчку Крайск. З сям’і святара, брат М.Я. Кіпрыяновіча. Магістр багаслоўя (1873). Скончыў Літоўскую духоўную семінарыю, Пецярбургскую духоўную акадэмію (1869). Выкладаў латынь, гісторыю, педагогіку ў Літоўскай духоўнай семінарыі, Віленскай гімназіі і Віленскім жаночым вучылішчы духоўнага ведамства. У 1899 г. прыняў удзел ва Увараўскім конкурсе на лепшы твор пра мітрапаліта Сямашку. Аўтар прац, прысвечаных гісторыі праваслаўя, каталіцызму і уніяцтва ў Беларусі і Літве, а таксама гісторыі жаночай адукацыі. Памёр пасля 1915 г.

 

 

Аўтар: В.М. Чарапіца

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 1. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2003. 560 с. –  С. 153