ГЕЙШТАР Аляксандр – польскі гісторык. Нарадзіўся 17.7.1916 г. у Маскве. Бацька яго паходзіў са шляхецкага роду, меў маёнтак у в. Ізбішча. Вучыўся ва універсітэтах Варша­вы і Парыжа. У 1946-89 гг. прафесар, дэкан гістарычнага факультэта Варшаўскага універсітэта,  адначасова ў 1980-91  гг. дырэктар Каралеўскага замка ў Варшаве. Член (з 1972) і старшыня (1981-84, 1990-92) Польскай акадэміі навук, член многіх акадэмій Еўропы. Член кіраўніцтва (з 1965) і старшыня (1980-85) Міжнароднага камітэта гістарычных навук. Выкладчык і ганаровы доктар буйнейшых універсітэтаў Еўропы. Даследуе еўрапейскае, у тым ліку польскае, сярэднявечча, гісторыю гарадоў і культуры Рэчы Паспалітай, таксама спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны.

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. – С. 343-344