ГАРОХАВІК  Валянцін  Вікенцьевіч. Беларускі матэматык. Нарадзіўся 29.3.1949 г. у в. Харошае [Плешчаніцкага, цяпер Лагойскага раёна]. Доктар фізіка-матэматычных наук (1988), прафесар (1991). Скончыў БДУ (1970). З 1969 г. працуе ў Інстытуце матэматыкі Акадэміі навук Беларусі. Навуковыя працы па нелінейным аналізе, тэорыі аптымізацыі і аптымальных сістэмах кіравання. Распрацаваў новыя метады лакальнага аналізу нягладкіх і мнагазначных адлюстраванняў.