ГІРЫЛОВІЧ Мікалай Пятровіч (1931-2006), грамадскі дзеяч, краязнавец

 

 

 

Нарадзіўся ў 1931 г. у вёсцы Дальва Плешчаніцкага (цяпер Лагойскага) раёна. Адзін з нямногіх дальвінцаў, хто ўцалеў пры расправе гітлераўцаў над вёскай 19 чэрвеня 1944 года. Скончыў Маскоўскі інстытут сувязі (1962). Працаваў начальнікам апаратна-студыйнага ком­плексу радыёвяшчання Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў Беларусі па тэлебачанню і радыёвяшчанню. Ініцыятар і арганізатар узвядзення мемарыяльнага комплекса на месцы знішчанай Дальвы. Аўтар кнігі «Дальва – сястра Хатынi». Персанальны пенсіянер рэспубліканскага значэння. Жыў у Мінску. Заслужаны сувязіст Беларусі (1982). Памёр у 2006 годзе.

 

Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004.    488 с. – С. 270